Вало́жынкі (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ёдскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 15 кіламетраў у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 233 кіламетры ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае — Браслаў, каля ракі Густатка.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска была ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Да 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Пяліцкага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 25 красавіка, 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)., да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Валожынскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .

Насельніцтва 1996 год — 181 жыхар, 72 двары. 1931 год — 94 жыхары, 17 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7. 1921 год — 93 жыхары, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 53..

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Ёдскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна