Чарамхо́ва. Сустракаецца таксама варыянт Чаро́мхава (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.

Гісторыя Да 3 кастрычніка 1959 года вёскі Малышы і Чарапы ўваходзілі ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета Дзісенскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13., да 21 кастрычніка 1959 года знаходзіліся ў падпарадкаванні Шаркаўшчынскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Германавіцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёнаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14..

У 1964 годзе вёскі Малышы і Чарапы былі аб’яднаны ў адну вёску ЧарамховаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Насельніцтва 2003 год — 85 жыхароў, 42 двары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Германавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна