Балбе́кі (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Радзюкоўскага сельсавета. За 0,5 км на ўсход ад вёскі ў раку Дзвіну ўпадае Мнюта.
Гісторыя З 1921 года вёска i фальварак у складзе гміны Германавічы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 17.
З 1939 года ў БССР. Да 9 снежня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Шкунціцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва 1921 год — 140 жыхароў, 21 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 47.. 1931 год — 127 жыхароў, 21 двор. 1999 год — 94 жыхары. 2003 год — 88 жыхароў, 39 двароў. 2009 год — 48 жыхароў.
Вядомыя асобы Віталь Кажан (1916—2004) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. Мікалай Нікандравіч Гарбачонак (нар. 1971) — беларускі палітык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радзюкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна