Восава, Восаўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка, прыкладна за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на поўнач ад вёскі Восава.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Найбольшая глыбіня 12 м. Плошча вадазбору 1,75 км². Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны нізкія і забалочаныя. Берагі нізкія. Дно возера ва ўсходняй частцы пясчанае. Астатняя частка дна выслана ілам і сапрапелем. У паўночнай частцы Восава ручаём злучана з возерам Сельцы, у паўднёвай — з возерам Пыршчына.

Літаратура

Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты