Чэшская мова (, IPA:[ˈʧɛʃcɪna], český jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупыСелищев А. М. Славянское языкознание. Западнославянские языки. — Государственное учебно-педагогическое издательство Наркомпроса РСФСР. — М., 1941. — С. 22.Широкова А. Г. Западнославянские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — С. 164.Bauer J., Lamprecht A., Šlosar D. Historická mluvnice češtiny. — Praha: SPN, 1986. — С. 25..
Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагоддзя. Чэшская літаратура паўстала ў XIV стагоддзі, хоць першыя помнікі чэшскай пісьменнасці датаваныя XII стагоддзем.
Чэшскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, з якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі рассяліліся ў Славакіі Tab. 12 Obyvateľstvo SR podľa materinského jazyka – SODB 2011, 2001 , ЗШАDetailed Language Spoken at Home and Ability to Speak English for the Population 5 Years and Older by States: 2006-2008 (ACS) Detailed Tables , Канадзе, Германіі, АўстрыіBevölkerung 2001 nach Umgangssprache, Staatsangehörigkeit und Geburtsland , Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах.
Чэшская мова, як і беларуская, належыць да флектыўных моў, якія вызначаюцца складанай сістэмай скланенняў і спражэнняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэшскай славацкая, польская і сербалужыцкая мовы.
Чэшскай мовай, ў якасці роднай, карыстаецца каля 12 мільёнаў чалавек (1999), з якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі, дзе яна з’яўляецца афіцыйнай. З 1 мая 2004 года чэшская мова ўваходзіць у спіс афіцыйных моў Еўрасаюзу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэшскай мовы Акадэміі навук ЧэхііÚstav pro jazyk český Akademie věd České republiky. Вывучэннем чэшскай мовы займаецца навука багемістыка.
Гісторыя Першай славянскай літаратурнай мовай на тэрыторыі сучаснай Чэхіі была стараславянская мова, якая выкарыстоўвала ў якасці алфавіту прынесеную каля 836 года братамі Кірылам і Мяфодзіем глаголіцу.
Чэшская мова вылучылася з заходняга дыялекту праславянскай напрыканцы 1 тысячагоддзя. Аднак чытаць і пісаць у той час умела пераважна толькі духавенства, і функцыі пісьмовай мовы выконвалі лацінская і стараславянская мовы.
Першымі пісьмовымі дакументамі чэшскай мовы з’яўляюцца рэлігійныя песні і кароткія тэксты, вядомыя як глосы (), напісаныя ў XII і XIII стагоддзях. Яны пісаліся так званым прымітыўным правапісам, які выкарыстоўваў звычайную лацінку для запісу неўласцівых латыні гукаў (адна літара выкарыстоўвалася для розных гукаў).
У XIV і XVСелищев А. М. Славянское языкознание. Западнославянские языки. — Государственное учебно-педагогическое издательство Наркомпроса РСФСР. — М., 1941. — С. 36. стагоддзях з’яўляюцца першыя творы прыдворнай літаратуры, чэшская мова пранікае ў дзяржаўныя дакументы. У XIV стагоддзі на чэшскую мову былі ўпершыню перакладзеныя ўсе часткі Бібліі, праўда, не як саюзны твор. У іх для запісу чэшскіх гукаў выкарыстоўваліся састаўныя літары. На мяжы XIV—XV стагоддзяў была праведзеная рэформа правапісу, звязаная з імем Яна Гуса, якая ўвяла ў чэшскую мову дыякрытычныя знакі. Ян Гус таксама працаваў над перакладам усіх частак Бібліі. Вялікі ўнёсак у развіццё чэшскай літаратуры дало вынаходства кнігадрукавання. У 1475 годзе на чэшскай мове быў упершыню надрукаваны Новы Запавет, а ў 1488 годзе ўся Біблія. Тым не менш, класічны чэшскі пераклад Бібліі, Краліцкая Біблія, быў выдадзены ў 6 частках толькі ў 1579—1594 гадах.
Пасля паражэння і пачаткам Контррэфармацыі пачаўся паступовы заняпад чэшскай пісьмовай літаратуры, які быў выкліканы змушанай эміграцыяй некаталіцкай інтэлігенцыі. І ў гэты час, тым не менш, выходзілі кнігі на чэшскай мове, аднак яны падвяргаліся строгай цэнзуры. Па Новым земскім укладанні () (1627, 1628) у Чэхіі і Маравіі другой дзяржаўнай мовай станавілася нямецкая, якая мела роўныя правы з чэшскай (на падставе пражывання тамака вялікай колькасці немцаў).
У XVIII стагоддзі нямецкая мова была ўведзена ў якасці адзінай ва ўсіх габсбургскіх землях. Для паспяховай кар’еры нямецкай мовай трэба было валодаць як роднай. Шматлікія чэшскія паны так анямечваліся, што забывалі сваю родную мову. Заняпаду чэшскай мовы спрыялі езуіты, знішчаючы чэшскія кнігі і рукапісы, якія яны лічылі ерэтычнымі. Пры кіраванні Марыі-Тэрэзіі ў вышэйшых, сярэдніх і пачатковых школах уводзілася выкладанне на нямецкай мове, а пры Іосіфе II без ведання нямецкай стала немагчыма паступіць у гімназію. У 1784 годзе нямецкая мова канчаткова стала мовай выкладання ў гімназіях і Пражскім універсітэце, наўзамен лацінскай мовы. Ва ўсіх урадавых установах таксама была ўведзеная нямецкая мова.
Поўнае непрызнанне з боку аўстрыйскіх імператараў земскай самастойнасці Чэхіі прывяло да ўзнікнення ў канцы XVIII стагоддзя руху нацыянальнага адраджэння, які ўзмацніўся са скасаваннем у XIX стагоддзі прыгоннага права. У 1792 у Пражскім універсітэце была арганізаваная кафедра чэшскай мовы, у 1793 годзе чэшская стала выкарыстоўвацца ў сейме.
У XIX стагоддзі чэшская літаратура ізноў дасягнула росквіту. З розных спроб кадыфікацыі чэшскай мовы ўсеагульна была прынятая граматыка Ёсефа Добраўскага, якая ўпершыню выйшла ў 1809 годзе. У 1830—1835 гадах быў выдадзены пяцітомны чэшска-нямецкі слоўнік Ёсефа Юнгмана. Развіваецца публіцыстыка і мастацкая літаратура, якія значна наблізіліся да паўсядзённай мовы. Зніклі некаторыя перажыткі састарэлага правапісу Краліцкай Бібліі. Менавіта ў гэты час літаратурная чэшская мова стала больш-менш падобная на сучасную.
Пісьменнасць Чэшская мова выкарыстоўвае лацінскі алфавіт, пашыраны наступнымі літарамі з дыякрытычнымі знакамі: Вялікія Á Č Ď É Ě Í Ň Ó Ř Š Ť Ú Ů Ý Ž Малыя á č ď é ě í ň ó ř š ť ú ů ý ž
Статус літары мае таксама дыграф ch, які ў алфавіце займае месца між h ды i. У іншамоўных словах таксама могуць ужывацца дыграфы dž (для запісу звонкага гуку č, напр. džbán, džus, džem, džíp) і вельмі рэдка dz (звонкі c). Але гэтыя дыграфы не разглядаюцца як асобныя літары.
На пісьме паслядоўна абазначаецца даўжыня галосных (штрыхі над літарамі, а над u або штрых, або кружок — апошні ў тых выпадках, калі гук [u:] утварыўся са старажытнага [o]). Літары для шыпячых і мяккіх зычных утрымоўваюць дыякрытычны знак ( «гаплік»), які ў большасці выпадкаў выглядае як «птушачка» над літарай, а над літарамі з вертыкальнай верхняй часткай (d, t) — як апостраф. Гачык над галоснай e азначае мяккасць папярэдняй зычнай; звычайна літара ě адпавядае гуку, які пайшоў ад старога агульнаславянскага Ѣ). Літары q, w, x ужываюцца толькі ў запазычаннях.
Чэшскі правапіс мае ў сваёй аснове фаналагічны прынцып з пэўнымі гістарычнымі элементамі. Гэта азначае, што адна літара (графема), як правіла, ужываецца для запісу аднае фанемы (а не гуку) з тым, каб наблізіцца да марфалогіі й этымалогіі слоў і захаваць некаторыя элементы, адпаведныя гістарычнай форме мовы (напр. i/y, í/ý, ě, ú/ů).
Літары ě і ů не могуць стаяць у пачатку слова, таму што ě змякчае папярэдні зычны гук, а выкарыстанне ů замененае іншымі спосабамі (пачатковы галосны /u:/ на пісьме перадаецца як ú).
Літара Чэшскаяназва гук(МФА) ала-фоныA aáÁ ádlouhé áB bbéC ccéČ ččéD ddéĎ ďďéE eéÉ édlouhé éĚ ěije, F fefG ggéH hhá, Ch chchá, I iíÍ ídlouhé íJ jjéK kkáL lelM memN nen Літара Чэшскаяназва гук(МФА) ала-фоныŇ ňeňO oóÓ ódlouhé óP ppéQ qkvéqu=R rerŘ řeřS sesŠ šešT ttéŤ ťťéU uúÚ údlouhé úŮ ůů s kroužkemV vvéW wdvojité véX xiksY yypsilonÝ ýdlouhé ypsilonZ zzetŽ žžet
На ўзор чэшскай пісьменнасці была створаная вельмі блізкая да яе славацкая. У пачатку XIX стагоддзя на чэшскую сістэму (з некаторымі змяненнямі) была пераведзеная харвацкая лацінка («гаевіца»). Па чэшскім жа ўзоры ствараліся праекты найбольш распаўсюджаных сістэм лацінізацыі некаторых іншых славянскіх моў: беларускай, украінскай, рускай, як і ўвогуле асноўныя стандарты лацінскай транслітарацыі кірыліцы. Яшчэ некалькі моў (баснійская, лякоцкая, літоўская, латышская, некаторыя саамскія варыянты, славенская і інш.) выкарыстоўваюць гачыкі над літарамі.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя чэшская арфаграфія захоўвала некалькі своеасаблівых старажытных абазначэнняў гукаў, якія сёння выглядаюць вельмі нязвыкла: літара j ужывалася замест í для абазначэння доўгага гуку [і]; літара g ужывалася замест j для абазначэння гуку [й]; літара w ужывалася замест v.
Фанетыка Галосныя thumb|300px|Гучанне чэшскіх галосных паводле The Handbook of the International Phonetic Association.
У чэшскай мове 10 асноўных галосных гукаў: кароткія і доўгія варыянты гукаў [a], [e], [i] (на пісьме з гістарычна-этымалагічных прычын адлюстроўваецца дваяка: i і y), [o], [u]. Даўжыня галосных абазначаецца дыякрытычнымі знакамі (штрыхом ці кружком) і з’яўляецца сэнсаадрознай: drahá — «дарагая», dráha — «даро́га».
Націск сілавы, фіксаваны на першым складзе. Націск не звязаны з даўгатой; у выніку можа памылкова здавацца, што націск часам падае ў сярэдзіну або канец слова.
Галосныя ў чэшскай мове прамаўляюцца выразней, чым у беларускай, склады гучаць як бы паасобку.
Характэрныя складаўтваральныя [r] і [l]: vlk «воўк», krtek «крот», bratr «брат». Пры вымаўленні такога склада з’яўляецца смутны гук, які нагадвае вельмі кароткі беларускі [ы] (тэат[ы]р). Існуюць цэлыя фразы без адзінага «сапраўднага» галоснага: Strč prst skrz krk «засунь палец у горла».
Дыфтонгі [au], [eu], [ou] (першыя два пераважна ў запазычаннях, апошні тыповы і для ўласна чэшскіх слоў: doubrava, houknouti, kousati).
Зычныя
Месца артыкуляцыі → Губныя гукі Каранарныя гукі Дарсальныя гукі Гартанныя гукі Спосаб артыкуляцыі ↓ Білабіяль-ныя Губна-зубныя Альвеа-лярныя Пост‐альвеа-лярныя Палаталь-ныя Задне-паднябен-ныя Гартанныя Насавы m (ɱ) n ɲ (ŋ)</span> Выбухны p b t d c ɟ k ɡ (ʔ) Фрыкатыўны f v s z ʃ ʒ x (ɣ) (h) ɦ Надыходзячы j Грасіруючы r r̝* Латэральны надыходзячы l
*[r̝]— гэта асаблівы прыпадняты альвеалярны вібруючы r, які можа вымаўляецца як звонка, так і глуха.
Зычныя ў дужках разглядаюцца як алафоны іншых зычных:
[ɱ] - алафон фанемы /m/ папярэдні губна-зубным зычным (/f/ і /v/).
[ŋ] - алафон фанемы /n/ папярэдні задне-паднябенным зычным (/k/ і /g/).
[ɣ] - звонкі алафон /x/ папярэдні звонкім зычным.
[h] - глухі алафон /ɦ/ папярэдні глухім зычным.
Цвёрды прыступ (гартанная змычка) не лічыцца асобным гукам.
Існуе таксама чатыры афрыкаты:
t͡s глухая альвеалярная афрыката d͡z звонкая альвеалярная афрыката ʧ глухая постальвеалярная афрыката ʤ звонкая постальвеалярная афрыката
/ʃ/ адпавядае літара š /ʒ/ адпавядае літара ž /ɲ/ адпавядае літара ň /c/ адпавядае літара ť /ɟ/ адпавядае літара ď /ɦ/ адпавядае літара h /x/ адпавядае дыграф ch /ts/ адпавядае літара c /dz/ адпавядае дыграф dz /tʃ/ адпавядае літара č /dʒ/ адпавядае дыграф dž /r̝/ адпавядае літара ř
Іншым зычным адпавядаюць тыя ж літары, што і ў IPA.
Лексіка Чэшскія навукоўцы ацэньваюць колькасць запазычанняў з праславянскай мовы ў сучасных чэшскай і роднаснай славацкай у 98%, што больш за ўсе астатнія славянскія мовы — citováno dle Karlík, Nekula, Rusínová (1995).