Іванкіўскі раён () — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Іванкіў ().
Гісторыя Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складала 30235 чалавек, плошча — 3616 км².
У 1988 годзе далучана тэрыторыя скасаванага Чарнобыльскага раёна, які быў ліквадаваны з-за адсялення вялікай колькасці населеных пунктаў праз наступсты аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Скасаваны 17 ліпеня 2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 26 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 80 вёсак.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Кіеўскай вобласці