Дзяржа́ўныя ўзнагаро́ды і ганаро́выя зва́нні Рэспу́блікі Белару́сь — узнагароды і ганаровыя званні, заканадаўча вызначаныя Канстытуцыяй Беларусі, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 «Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць адносіны ў гэтай сферы.
Рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Узнагарода аддаецца ўзнагароджанаму асабіста, ва ўрачыстай абстаноўцы. Асобам, удастоеным нейкай дзяржаўнай узнагароды, выдаецца пасведчанне і нагрудны знак.
Зараз у Беларусі ёсць 10 ордэнаў, 9 медалёў, 41 ганаровае званне, а таксама найвышэйшая ўзнагарода — званне Герой Беларусі.
Ордэны Асноўная крыніца: Выява НазваДата заснаванняЗа што прысуджваеццаКаму прысуджваеццаКолькасць узнагароджанняўІнфармацыя станам на 1 студзеня 2021 года паводле Як і дзе носіцца<center>Ордэн Айчыны I ступені13 красавіка 19951. За выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на павышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;2. за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;3. за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.|rowspan="3" |Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. | 4 |rowspan="3" |На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеней. |- |<center> |Ордэн Айчыны II ступені | 33 |- |<center> |Ордэн Айчыны III ступені | 253 |- |<center> |Ордэн Воінскай Славы | 13 красавіка 1995 |1. За выключныя заслугі ў кіраванні войскамі, падтрыманні іх высокай баявой гатоўнасці і прафесійнай вывучкі; 2. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні іншых службовых абавязкаў; 3. за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.Ваеннаслужачыя Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаўДекрет Президента Республики Беларусь от 7 декабря 2020 г. № 5 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 7 декабря 2020. . 1На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.<center>Ордэн Дружбы народаў 13 красавіка 19951. За значны ўклад у справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, кансалідацыі грамадства і адзінства народаў;2. за асабліва плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаабагачэнні нацыянальных культур; 3. за высокія дасягненні ў міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці; 4. за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека і яго сацыяльных інтарэсаў; 5. за асаблівыя заслугі ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў. 55На шыйнай стужцы.<center>Ордэн «За асабістую мужнасць» 13 красавіка 19951. За выключную адвагу і асабістую храбрасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, грамадзянскага або службовага абавязку; 2. за самаадданыя ўчынкі, здзейсненыя ў экстрэмальных абставінах; 3. за мужнасць, праяўленую пры ахове дзяржаўнай граніцы; 4. за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;5. за смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця.Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. 70На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзіме».<center>Ордэн «За службу Радзіме» I ступені 13 красавіка 19951. За ўзорнае выкананне воінскага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, што створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 2. за падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў, забеспячэнне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь;3. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку;4. за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, ахове дзяржаўнай граніцы і барацьбе са злачыннасцю;5. за іншыя заслугі перад Радзімай.|rowspan="3" |Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў. | 5 |rowspan="3" |На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля ордэна Воінскай Славы. |- |<center> |Ордэн «За службу Радзіме» II ступені | 43 |- |<center> |Ордэн «За службу Радзіме» III ступені | 433 |- |<center> |Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» |11 кастрычніка 2016 |1. За выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;
2. за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;
3. у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.
|Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы | 1 |На ордэнскім ланцугу. |- |<center> |Ордэн Маці | 13 красавіка 1995 |Узнагароджанне Ордэнам Маці праводзіцца пры дасягненні пятым дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці.Пры ўзнагароджанні Ордэнам Маці ўлічваюцца таксама дзеці:
1. Усыноўленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку; 2. якія загінулі або прапалі без вестак пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні грамадзянскага абавязку па выратаванні чалавечага жыцця, забеспячэнні законнасці і правапарадку;3. памерлыя ў выніку ранення, калецтва, захворвання, атрыманых пры названых абставінах, або ў выніку працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.Жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. 11113На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца над імі.<center>Ордэн Пашаны 13 красавіка 19951. За вялікія дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай і іншай дзейнасці;2. за высокія вытворчыя паказчыкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сувязі, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўванні насельніцтва, на транспарце і ў іншых галінах працоўнай дзейнасці;
3. за значныя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, навучанні, выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да працы;
4. за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на яе выраб;
5. за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
6. за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;
7. за заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных і іншых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў. 985На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабістую мужнасць».<center>Ордэн Працоўнай Славы28 красавіка 20151. За асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання;2. за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;3. за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
4. за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны. |Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў. | 6 |На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы. |- |<center> |Ордэн Францыска Скарыны | 13 красавіка 1995 |1. За значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдання, культурна-асветнай дзейнасці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа; ''2. за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасці і іншыя высакародныя ўчынкі.Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў. 235На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.
Медалі ВыяваНазваДата заснаванняЗа што прысуджваеццаКаму прысуджваеццаЯк і дзе носіцца<center>Медаль «За адвагу»13 красавіка 1995 годаЗа асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;
2. пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;3. пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.Медаль «За адвагу» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.<center>Медаль «За баявыя заслугі»5 студзеня 2022 года1. За подзвігі і асаблівыя заслугі, якія забяспечваюць паспяховае выкананне баявых (спецыяльных) задач;2. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні баявых (спецыяльных) задач у абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця;
3. За смелыя і ініцыятыўныя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню баявых (спецыяльных) задач воінскімі часцямі (падраздзяленнямі), злучэннямі ў асаблівых умовах. |Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. |Медаль «За баявыя заслугі» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх |- |<center> |Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» |13 красавіка 1995 года |1. За значныя заслугі ў воінскай службе; 2. за поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб’яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства;