Віта́ль Аляксе́евіч Цыганко́ў (нар. , ШчучынЮрыдычна месцам нараджэння з’яўляўся Мінск, дзе пражывалі бацькі.) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».

Біяграфія Віталь Аляксеевіч Цыганкоў нарадзіўся ў сям’і савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Гаўрылавіча Цыганкова і выкладчыцы гандлёвага тэхнікума Галіны Цімафееўны Цыганковай. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.

Віталь Цыганкоў скончыў сярэднюю школу горада Мінска № 51. У 1986 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, вучоба на якім была часова перапынена прызывам на тэрміновую ваенную службу (праходзіў яе ў горадзе Тарту ў ЭССР).

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя Юности» (). У канцы 1991 г. сумесна з Алесем Ліпаем заснаваў «БелаПАН» (першае недзяржаўнае агенцтва навін у Беларусі), дзе працаваў намеснікам дырэктара на працягу года. Пасля гэтага Віталь Цыганкоў выконваў журналісцкую працу ў палітычным аддзеле газеты «Звязда». З 1994 г. пачаў паралельна супрацоўнічаць з беларускай службай Радыё «Свабода». У тым жа годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам «Associated Press». У 1995 г. перайшоў са «Звязды» ў газету «Свабода», дзе працаваў да 1997 г. З 1992 г. па 1996 г. быў карэспандэнтам расійскай «Независимой газеты» (). Пэўны час супрацоўнічаў з японскім інфармацыйным агенцтвам «Jiji Press». З 1997 г. па 1999 г. і з 2003 г. па 2007 г. жыў у Празе, працуючы ў сядзібе радыёстанцыі «Свабода».

У 2007 годзе вяртаецца ў Мінск, дзе працягвае працу карэспандэнтам Рускай службы Радыё Свабода.

З мая 2020 года вядоўца праграмы «Размова» на Белсаце, з верасня 2022 вядоўцам і аўтар праграмы «Двубой».

У жніўні падчас акцый пратэстаў быў выцягнуты з аўтамабілю, збіты і затрыманы. Суткі правёў у Акрэсціна.

З ліпеня 2021 года пражывае ў Варшаве.

Сям’я Жонка, Вольга Валер’еўна Цыганкова (дачка Валерыя Астапава — першага ў гісторыі незалежнай Беларусі міністра па надзвычайных сітуацыях), працуе ўрачом. Пара мае сына Багуслава.

Віталь Цыганкоў мае I разрад па шахматах.

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат першай у гісторыі прэміі імя Алеся Адамовіча ў намінацыі «Газетная публіцыстыка» (1995)Прэмія імя Алеся Адамовіча Прэміі «Вольнае слова» грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 2007, 2008, 2016, 2018, 2020 і 2022 гадоў.

Цікавыя факты У 2003 стаў першым беларусам, які перамог у тэлевізійнай гульні «Слабое звено».Віталь Цыганкоў — самае моцнае звяно У лістападзе 2019 году Цыганкоў атрымаў прапанову ад лідэраў партыяў «Правацэнтрасцкай кааліцыі» (АГП, БХД, Рух «За Свабоду») вылучыцца ад кандыдатам у прэзідэнты. Цыганкоў адмовіўся, спаслаўшыся, што не бачыць у гэтым палітычнага сэнсу і перспектывы. ЦЫГАНКОЎ — чаму пакрыўдзіўся Чалы, ці можа існаваць рэжым без Лукашэнкі і што не так з Пазняком

Спасылкі Віталь Цыганкоў: «І Лукашэнка кажа: пра мяне кепска піша толькі такі Цыганкоў са „Звязды“…» (Шмат фота, відэа) Пра аўтара. Віталь Цыганкоў Цыганкоў: "Лукашэнка мне кажа: «Віталь, ну чаго вось вы так рэзка пра мяне?»

Цыганкоў