Ка́менічы (, ) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 140 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка. Праз Каменічы працякае рака Каменка (прыток Бярэзіны).

Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178.

У 1924—1926 гадах цэнтр Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. 6 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі «Франц» нямецкія фарміраванні выбілі з вёскі ахоўную групу Караля 1-й 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгадыЛивенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 317—318.. З 16 ліпеня 1954 года па 13 лютага 2002 года цэнтр Каменіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Насельніцтва 1997 год — 625 жыхароў, 252 двары.

Памятныя мясціны Курганны могільнік-1 (IX–XII стагоддзі), 1 км на паўночны захад ад аграгарадка — . Курганны могільнік-2 (IX–XII стагоддзі), 0,25 км на паўночны захад ад аграгарадка, ва ўрочышчы Лядзецкае — . Курганны могільнік-3 (IX–XII стагоддзі), 1–1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка — . Курганны могільнік-4 (IX–XII стагоддзі), 0,2–0,3 км на поўнач ад аграгарадка — . Курганны могільнік-5 (IX–XII стагоддзі), 0,2 км на паўночны захад ад аграгарадка — . Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура — С. 512.

Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Градзянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна