Цэль (, ) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасевіцкага сельсавета.
За 16 км на паўднёвы захад ад Асіповіч, 5 км ад чыгуначнай станцыі Лапічы на лініі Асіповічы—Мінск, 149 км ад Магілёва, на правым беразе Свіслачы (прытока Бярэзіны), вакол лес. Чыгуначны прыпыначны пункт Цэль. Побач аўтадарога Мінск — Бабруйск.
Гісторыя Мясцовасць заселена са старажытнасці, на ўсходняй ускраіне вёскі, на мысе высокага абрывістага берага Свіслачы, абмежаваным з захаду і поўдню ярам, а з поўначы ракой, захавалася селішча ранняга жалезнага веку і часоў старажытнай Русі.
Вядома з 1560 года як сяло Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасцьНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178. У 1589 годзе вылучана са Свіслацкай воласці ў трыманне па ленным праве князю Фёдару Друцкаму-Горскаму, маёнтак складаўся толькі з Цэлі, але меў статус староства. Пазней трымальнікамі і старостамі цэльскімі былі сын і ўнук князя Фёдара — князі Рыгор Юрый (з 1631) і Міхал Юрый Друцкія-Горскія (да 1648—1651).
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1799 года ў Бабруйскім старостве Мінскай губерні, дзейнічала карчма. У 1857 годзе ў Ігуменскім павеце, скарбовая ўласнасць. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. У 1890 годзе ў школе граматы 12 вучняў. У 1897 годзе ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1907 годзе ў Замошскай воласці Бабруйскага павета.
У 1925 годзе ў вясковай школе 47 вучняў. Дзейнічала бібліятэка і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік». У 2-ю сусветную вайну на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 вяскоўцаў.
У 1990 годзе з (Венгрыя) у Цэль перадыслакавана 22-я ракетная брыгада, узброеная ракетамі з ядзернымі боегалоўкамі. У 1996 годзе два дывізіёны брыгады пераўзброены на комплексы 9К79 («Точка»). У 2005 годзе 22-я ракетная брыгада расфарміравана, 383-ці асобны ракетны дывізіён з яе складу ўвайшоў у 465-ю ракетную брыгаду, перадыслакавую ў Цэль красавіком 2005 года з Баранавіч. У 2018 годзе 465-я брыгада перадыслакавана ў ваенны гарадок у Асіповічы.
Інфраструктура Планіроўка вёскі квартальная з пераважна драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. На поўдні паселішча адасоблены ўчастак жылой забудовы.
Станам на 2007 года дзейнічалі лясніцтва, базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.
Насельніцтва 1560 год — 24 дымы 1799 год — 122 жыхары 1897 год (перапіс) — 62 двары, 353 жыхары 1917 год — 79 двароў 1959 год (перапіс) — 431 жыхар 1986 год — 110 гаспадарак, 184 жыхары 2002 год — 59 гаспадарак, 78 жыхароў 2007 год — 43 гаспадаркі, 62 жыхары
Славутасць
Селішча (1-е тысячагоддзе н.э., IX–XII стагоддзі), на ўсходняй ускраіне вёскі, на мысе, утвораным паміж ярам і правым берагам р. Свіслач — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна