Гілас («дзіцё лесу») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Быў вельмі прыгожы. Сын Феадаманта і Менодыкі, з Эхаліі або Аргоса. Або з зямлі дрыопаў, або сын Дрыопа. Або сын Кеіка.

Арганаўт. Юнак, умілаваны Геракла. У бітве з даліонамі забівае Сагеса.

Адправіўшыся за вадой, выкрадзены німфамі. Гэта адбылося ў Мізіі каля Кіаса. Німфы ракі Асканій, ператварылі Гіла ў рэха. Паводле Страбону, гэта было на гары Арганфоній у горада Кіас.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Фесаліі Катэгорыя:Арганаўты Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі