Бая́ры (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сычкаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Бабруйска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск-Мінск, 124 км на паўднёвы захад ад Магілёва, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Гомель . На поўнач ад вёскі працякае рака Ваўчанка (правы прыток Бярэзіны). Ландшафт мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.
Гісторыя У 2-й палове XVIII ст. вёска Баяры ў складзе маёнтка Дурынічы Новагародскага павета і аднайменнага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1838 годзе ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, 35 жыхароў мужчынскага полу, памешчыцкая ўласнасць. На 1847 год — вёска ў складзе маёнтка Восаў, належыць памешчыкам Асяцінскім. Паводле перапісу 1897 года Баяры ў Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, дзейнічае хлебазапасны магазін. У 1914 годзе вёска разгорнута на хутары. У 1924 годзе побач з вёскай на хутары Падтакары адкрыта працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1925 годзе пабудавана новае памяшканне. Школу наведвала ў 1925 годзе 75 вучняў. У 1934 годзе створаны калгас «Чырвоныя Баяры». У час Вялікай Айчынай вайны загінулі 23 вяскоўцы. У 1980 годзе да Баяраў далучана сумежная вёска Ваўчанка. У 1986 годзе ў вёсцы 92 гаспадаркі, у складзе саўгаса «імя Леніна». Працуюць сталярна-цяслярскія майстэрні, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, кніжны, прамтаварны, харчовы і гаспадарчы магазіны, ферма БРЖ, зернедрабільня.
Помнікі гісторыі і археалогіі
Курганны могільнік-1 За 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі 3 насыпы вышынёй 0,2-0,4 м, дыяметрам 6-8 м. Курганы здзірванелыя, добрай захаванасці. Адкрыў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка.
Курганны могільнік-2 За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Рыгораў Хутар, на ўзлессі. 19 курганоў вышынёй 0,7-2 м, дыяметрам 8-15 м. Насыпы здзірванелыя, параслі лесам. Захаванасць добрая. Адкрыў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў Брацкая магіла — . Каля будынка амбулаторыі. Пахаваны 36 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — гвардыі капітан, камандзір танкавага батальёна 16-й гвардзейскай танкавай брыгады 1-га гвардзейскага танкавага корпуса, Герой Савецкага Саюза Мікалай Андрэевіч Ізюмаў. У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік-стэла з мемарыяльным надпісам.
Планіроўка Меліярацыйным каналам вёска падзяляецца на паўночную і паўднёвую часткі. Планіроўка квартальная, пераважна з драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
Дынаміка развіцця паказчык1847189719171926195919701986199720072014колькасць двароў, адзінак19275265няма звестакняма звестак92624333колькасць насельніцтва, жыхароў91183258321218201187976449 Краявіды
Крыніцы
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008 Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998 Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах. Том 2. — Мн.: Белкартаграфія, 2013. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986
Спасылкі
Катэгорыя:Сычкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна