«Беларусь» — беларускі штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс.

Гісторыя Заснаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Выдаецца са студзеня 1944 года. У 1944 годзе выходзіў паралельна на беларускай і рускай мовах, спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску. З 1945 года выдаваўся на беларускай мове. Часам лічыцца, што часопіс з’яўляецца адноўленым часопісам «Чырвоная Беларусь»ЭнГістБел, Т.1 с.483 Конан У. М..

Сучаснасць З 2005 года мае назву «Беларусь. Belarus». Заснавальнікамі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Белзнешэканомбанк». Выходзіць на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і польскай мовах.

Галоўныя рэдактары Ілья Гурскі (1944—1960) Міхась Калачынскі (1960—1978) Аляксандр Шабалін (1978—2003) Алесь Жук (2003—2005) Віктар Харкоў (з 2005)

Крыніцы

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну