Лу́дчыцы (, ) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лудчыцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на поўдзень ад горада Быхаў, за 54 км ад Магілёва, каля аўтамабільнай дарогі .

Гісторыя Ваколіцы вёскі заселены 11—10,7 тысяч гадоў да н.э., пра што сведчаць стаянкі грэнскай культуры.

Вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло Лугчычы ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З канца XVI стагоддзя ў складзе маёнтка Новы Быхаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1897 годзе ў сяле працавала школа, 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, карчма, царква. Пры вёсцы існаваў фальварак (49 жыхароў). У пачатку XX стагоддзя працавалі вінакурны завод, царкоўнапрыходская школа (з 1900 года).

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Лудчыцкага сельсавета. У 1925 годзе створана працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Іскра».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 годзе савецкія партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы разграмілі ў Лудчыцах нямецкі гарнізон. У чэрвені 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 213 двароў, знішчылі 40 жыхароў.

Насельніцтва 1780-я гады — 96 двароў, 644 жыхары 1897 год — 147 двароў, 986 жыхароў 1926 год — 247 гаспадарак, 1460 жыхароў 1999 год — 240 двароў, 626 жыхароў

Славутасці Мемарыял воінскай славы (1984) — Курганны могільнік (X–XII стагоддзе) — . Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лудчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна