Вішо́ў. Сустракаецца таксама варыянт Вішо́ва, н. (, ) — аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Бялынічы, за 24 км ад Магілёва. Праз Вішоў працякае рака Вабіч.

Гісторыя Згадваецца ў 1636 годзе як вёска ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Кшыштафа-Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 31. У 1675 годзе згадваецца як вёска ва ўладанні ў Андрэя АўрамовічаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717.

Інфраструктура СПК «Калгас «Радзіма» Сярэдняя школа Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткіСайт ДУК «Бялыніцкая ЦБС» Нежкаўская ўрачэбная амбулаторыя Аптэка № 137 Магілёўскага ДУП «Фармацыя» Аддзяленне сувязі База адпачынку «Вабіч» Музей СПК «Калгас «Радзіма»В агрогородке Вишов Белыничского района состоялось торжественное открытие музея // Информационное агентство «Могилёвские ведомости»

Насельніцтва 1996—1421 жыхар, 504 двары.

Помнікі гісторыі і культуры

Свята-Петра-Паўлаўская царква.

Рэшткі прыходскай царквы. Брацкія могілкі савецкіх воінаў. Брацкая могіла (1943) — . Помнік землякам (1950).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Праваслаўная архітэктура Беларусі

Сайт «Фото Планета» Яблоневый сад в честь 70-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне посадили 15 апреля в агрогородке Вишов Белыничского района

Катэгорыя:Вішоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна