Падзе́вічы (, ) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.
Гісторыя Вёска Падзевічы ўпамінаецца ў складзе маёнтка Цехцін бялыніцкіх кармялітаў у другой палове XVIII ст.Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бялыніцкага р-на. — Мн., 2000. С. 41 — 59 Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Расійскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ўключана ў склад Беларускай ССР, аднак да пачатку лютага прызнана часткай РСФСР. У сакавіку 1924 года вёска вернута ў склад БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены сумесна 121-м і 113-м партызанскімі палкамі.
Геаграфія Размяшчаецца на ўтоку ў рэчку Малыш рэчкі Умшы (на карце XVIII ст. - Умча).
Славутасць
Курган перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), на паўночны ўсход ад вёскі — . Крыж на месцы Свята-Пакроўскай царквы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Запольскі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна