Эсьмо́ны () — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Гісторыя У 1670 годзе згадваецца як маёнтак Ясмяны/Ясмянка/Есьманоўка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
У 1924—1960 і 1965—2012 гадах — цэнтр Эсьмонскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Машчаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Назва Назва Эсьмоны антрапанімічнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Eis-mant’as.
Імя Эйсмант(ас) складаецца з дзвюх асноў: Eis- ад eiti «ісці», eislus «ходкі, шпаркі», і Mant- ад manta «(ваенная) здабыча»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 86.. Яго значэнне было «Той, хто ідзе па (ваенную) здабычу».
У аўтэнтычнай форме імя захавалася ў тапонімах Эйсманты (ля Бераставіцы і ля Гродна), Эйсмантавічы (каля Дзятлава). У больш змененым выглядзе тапонімы Есьманы і Есьманаўцы (побач паміж Валожынам і Ракавам), Есьманава (каля Мсціслава).
Абедзве іменныя формы выкарыстоўваюцца ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 года: «Миколаи Еисимонтовичъ» (Горадня), «Глебъ Есмановичъ» (Новагародак)Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. C. 63, 95..
Вышэй за Эсьмоны па рацэ Аслік (прыток Друці) — тапонімы балцкага антрапанімічнага паходжання Пупса (цяпер Майск) і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Pupsys, Bausys.
Гэтыя адыменныя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Карбатоўка, Супшынка, Рамшына, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Kar-but’as, Supšys, Ramšys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).
Узнікненне гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні надавалі маёнткі літоўскім баярам, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53..
Насельніцтва
Славутасці
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, 1,5 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Гарадок — . Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 (X — пачатак XIII стагоддзя), на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, 0,4 км на паўночны захад ад вёскі — . Руіны могілкавай капліцы.
Вядомыя асобы Эдуард Міхайлавіч Пархімовіч (нар. 1937) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогій і машын зварачнай вытворчасці.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Машчаніцкі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна