Ка́тка () — аграгарадок у Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каткаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Глуск, за 192 км ад Магілёва, за 1 км на паўднёвы захад ад аўтамабільнай дарогі .

Гісторыя Дакладна невядома, ці існавала паселішча на гэтым месцы да XIX стагоддзя. Паводле адной з версій, Катку заснавалі крыху пазней за суседнюю вёску Замасточча выхадцы з вёскі Касарычы. Паводле мясцовых паданняў, уладальнік маёнтка прымусова перасяліў сюды сялян, якія жылі каля млына на рацэ. Станам на 1916 год сяляне Каткі мелі ва ўласнасці 1374,5 дзесяціны зямліglusk.by.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Катцы налічвалася 117 дамоў і пражывала 542 чалавекі. У жніўні 1942 года падчас каранай аперацыі акупанты знішчылі і спалілі 92 дамы. За перыяд акупацыі ахвярамі нацыстаў сталі 26 мясцовых жыхароўdb.narb.by.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1998 годзе — 629 жыхароў, 222 двары.

Насельніцтва

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура  — С. 174.

Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Каткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глускага раёна