Ры́ла, ці Рыла-Планіна () — горны масіў на паўднёвым захадзе Балгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, , трогі.
З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.
У гарах развіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле размешчана некалькі курортаў з мінеральнымі крыніцамі.
У паўднёва-заходніх адгор'ях — Рыльскі манастыр.
Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горы Балгарыі