Аўся́нка (, ) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Аўсянкаўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска ў Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 195v.. У 1695 г. — вёска, 12 дв., Кішчыцкага войтаўства Шклоўскага графства, шляхецкая ўласнасць. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі, Капыскі, з 1861 г. Горацкі павет Магілеўскай гуюерні. З 1878 г. маёнтак Аўсянка ва ўладанні З. Дзянісава, 194 дзесяцін зямлі. У 1880 г. — 160 жых., частка вяскоўцаў займалася бандарствам, вырабамі розных бытавых рэчаў з лыка і кары.

У 1897 г. — 285 жых., Гарадзішчынская вол. У 1909 г. — 374 жых., тут знаходзіліся млын, магазін, школа, лесапільны завод. З 26. 04. 1919 г. — у Горацкім павеце Гомельскай, з 27.07.1922 г. Смаленскай губерні РСФСР, з 20. 08. 1924 г. у Любіжскім сельсавеце Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 г.), з 20.02.1938 г. Магілёускай вобоасці. У 1926 г. — 76 дв., 410 жых.

У 1934 г. арганізаваны калгас «ХVІІ партз’езд». У ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З кастрычніка 1941 г. да лістапада 1942 г. у вёсцы дзейнічала падпольная група (кіраўнік В. К. Асюцін). У сакавіку і верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску (82 дв.), загубілі 7 жых. Вызвалена 26.06.1944 г. На ўскраіне вёскі ў 1973 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых у вайне 264 землякоў з вёсак сельсавета (43 з іх жыхары вёскі Аўсянка), пастаўлена стэла. Пасля вайны вёска і калгас адноўлены. З 28 верасня 1959 года цэнтр Любіжскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. Цяпер вёска — цэнтр калгаса «Аўсянка» (да лютага 1992 г. калгас "ХVІІ партз’езд). З 5 чэрвеня 1992 года — цэнтр Аўсянкаўскага сельсавета. Тут размешчаны ферма буйнай рагатай жывёлы, свінагадоўчы комплекс і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Аграгарадок Аўсянка

Катэгорыя:Аўсянкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Горацкага раёна