Маслакі́ (, ) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Маслакоўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Горкі, за 80 км ад Магілёва — С. 185., каля левага берага ракі Бася.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска з млынам на рацэ Бася ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 178v..

Насельніцтва 1999 год — 757 жыхароў у 286 дварах.

Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1944) — . Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н. э.), размешчанае на левым беразе р. Бася, на паўднёва-заходняй ускраіне аграгарадка Маслакі — . Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Селішча-1 (IX–XII стагоддзі), у паўночнай частцы аграгарадка, на левым беразе р. Бася — . Селішча-2 (IX–XII стагоддзі), у цэнтральнай частцы вёскі, на поўдзень ад дарогі Палёнкі – Шэпелеўка, на левым беразе р. Бася — . Курганны могільнік (IX–XII стагоддзі), у заходняй частцы аграгарадка, на поўнач ад будынка сельсавета, на левым беразе р. Бася — .

Вядомыя асобы Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012) — беларускі мовазнавец.

Крыніцы

Літаратура  — С. 185.

Спасылкі

Катэгорыя:Маслакоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Горацкага раёна