Бялы́нкавічы (, ) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Новасаматэвіцкага сельсавета.
7 мая 2017 года Бялынкавіцкі сельсавет Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці перайменаваны ў Новасаматэвіцкі сельсавет, адміністрацыйны цэнтр перанесены з в. Бялынкавічы ў аг. Новыя Саматэвічы.
Геаграфія Знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад горада Касцюковічы, каля левага берага ракі Беседзь. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога . Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Бялынкавічы ў пасёлку Станцыя Бялынкавічы.
Культура
Фестываль «Пісьмянкоў луг».
Славутасць
Памятны знак «Гісторыка-культурны аб’ект „Пісьмянкоў луг“» (2012).
Вядомыя асобы Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі (нар. 1946) — беларускі навуковец і паэт. Віктар Іванавіч Бурскі (нар. 1938) — беларускі дыпламат. Алесь Пісьмянкоў (1957—2004) — беларускі паэт, эсэіст.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Новасаматэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна