Пру́сіна. Сустракаецца таксама варыянт Прусіно́, Пру́сін, м. (, ) — вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзямідавіцкага сельсавета.
У 1924—1959 гадах цэнтр Прусінскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 2 км у напрамку на ўсход ад горада Касцюковічы, за 162 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Камунары, на рацэ Крупня, каля аўтамабільнай дарогі Касцюковічы—Хоцімск.
Насельніцтва 2000 год — 480 жыхароў, 190 двароў.
Помнікі гісторыі і культуры Царква Казанскай іконы Божай Маці (1862—1864) са званіцай Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1984 год. Спасылкі
Катэгорыя:Дзямідавіцкі сельсавет (Касцюковіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна