Бо́ркі (, ) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравіцкага сельсавета. Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Грыбавецкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16.

Гісторыя Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жылі 495 чалавек.

Карны батальён пад камандаваннем О. Дырлевангера 15 чэрвеня 1942 года загубіў 486 жыхароў і спаліў вёску (69 двароў). Паводле данясення О. Дырлевангера, усяго ў гэты дзень у Борках і навакольных вёсках і пасёлках яго батальёнам знішчаны 2027 чалавек (паводле іншых звестак — 1800 чалавек).

Ахвяры нацызму пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. У 1964 г. на магіле пастаўлены помнік, у 2004 г. узведзена мемарыяльная капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых». Тут 31 жніўня 2008 г. адкрыты мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». У 2020 г. ён рэканструяваны і пашыраны (урачыстае адкрыццё адбылося 20 чэрвеня 2020).

Насельніцтва

Славутасці Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці. Асноўная кампазіцыя мемарыяла «Беларусь — журботная маці». Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых».

У мастацтве Трагедыя ў Борках і навакольных населеных пунктах легла ў аснову аповесці «Карнікі» А. Адамовіча (1980). Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» на адным з «Дрэваў жыцця».

Вядомыя асобы Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 1951) — беларускі палітык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Баравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі