Ко́стрычы (, ) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Любоніцкага сельсавета.

Назва На карце XVIII ст. пазначаная як Кострыцы, на рэчцы Кострынцы (цяпер Кострычка).

Гісторыя У гады нямецкай акупацыі Беларусі, вёска была спалена падчас правядзення карных аперацый «Хрушч» і «Арол» — загублена 51 чалавек.

Да 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20..

Насельніцтва

Вядомыя асобы Янка Казека (1915—2000) — беларускі літаратуразнаўца, крытык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Любоніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна