Інгігерда (, на Русі Ірына, або Ганна, , , Швецыя — ) — вялікая княгіня кіеўская — другая жонка вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча, дачка першага хрысціянскага шведскага караля Олафа Шатконунга і Эстрыд (Астрыд, , паходжаннем з абадрытаў), маці вялікіх князёў кіеўскіх Ізяслава Яраславіча, Святаслава Яраславіча і Усевалада Яраславіча. Рускай праваслаўнай царквой шануецца як Ганна Наўгародская, памяць 10 лютага і 4 кастрычніка па юліянскім календары (разам з сынам дабраверным князем Уладзімірам Яраславічам).

Відавочна, удзельнічала ў дзяржаўных справах, асабліва ў сувязях з краінамі Паўночнай Еўропы, таксама адыграла ролю ў адносінах паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі. Заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр.

Біяграфія Інгігерда павінна была выйсці замуж за нарвежскага караля Олафа Харальдсана — як гарантыя міру паміж Швецыяй і Нарвегіяй, паводле рашэння тынгу ва Упсале ў 1017 годзе. Вяселле павінна было адбыцца восенню на мяжы дзвюх дзяржаў на беразе ракі Эльв. Восенню 1018 года кароль Олаф Харальдсан прыбыў на мяжу для спаткання з нявестай і яе бацькам, але іх там не было. Адпраўленыя ў Швецыю ганцы прывезлі вестку, што яшчэ летам да Олафа Шатконунга прыбылі паслы ад наўгародскага «конунга Ярыцлейва», сына кіеўскага князя Уладзіміра, і шведскі кароль выдаў дачку за яго. Тады Олаф Харальдсан ажаніўся са зводнай сястрой Ігігерды — Астрыд.

У Ноўгарад Інгігерда прыбыла летам 1019 года (або 1016 года). Мяркуючы па «Сагах пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана, паводле шлюбнага дагавора ў пасаг прынцэса Інгігерда атрымала горад Альдэйгабарг (да 1703 года Ладага, цяпер сяло Старая Ладага) з навакольнымі землямі, якія паводле гіпотэзы Андрэя Шогрэна на захадзе атрымалі з тых часоў назву Інгрыі (землі Інгігерды, у фінскім вымаўленні — «Інкерынмаа»), а пасаднікам (ярлам) Ладагі (Альдэйгабарга) быў прызначаны па просьбе Інгігерды — ярл Вестэргётланда Рагнвальд Ульвсан, сваяк Інгігерды па матчынай лінііДжаксон Т. Н. О Скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков // сайт «Россия в красках»Карамзин Н. М. ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА РОССИЙСКОГО. — Т. 2, гл. II. // Проект «Хронос».

У «Сазе пра Эймунда» пра пасаг Інгігерды не згадваецца, ёсць толькі згадка, што ярл Рангвальд валодаў Альдэйгабаргам і застаўся валодаць ім і пасля заключэння мірнага дагавора паміж Яраславам і Брачыславам.

Інгігерда перайшла ў Ноўгарадзе ва ўсходні (праваслаўны) абрад з імем Ірына (сугучным з Інгігерда). Лічыцца, што Інгігерда ведала з дзяцінства славянскую мову, бо яе маці, каралева Астрыд, была дачкой абадрыцкага князя.

Інгігерда была другой жонкай Яраслава, яго першую жонку ў 1018 годзе захапіў у палон польскі кароль Баляслаў і разам з сёстрамі Яраслава назаўсёды вывез у Польшчу.Карпов А. Ю. Ярослав Мудрый. Магчыма, менавіта першая жонка была маці Ільі Яраславіча, які памёр у дзяцінстве.

Роля ў дзяржаўных справах Інгігерда адыгрывала значную ролю ў палітыцы мужа і дзяржаўных справах. «Сага пра Эймунда» паведамляе, што ў канфлікце паміж Яраславам і полацкім князем Брачыславам, Інгігерда выступіла міратворцай, хоць і пад прымусам, калі трапіла ў палон. Князі прынялі яе раду, ёй жа адводзілася роля арбітра ў магчымых спрэчках паміж імі.

Паводле «Сагі пра Эймунда» яна асабіста разам з ярлам Рагнвальдам Ульфсана брала ўдзел у спробе забойства конунга Эймунда. Перад спробай забойства Эймунд казаў пра яе так:

Роля ў міжнародных адносінах Вялікі ўплыў Інгігерда аказала на адносіны дзяржавы Рурыкавічаў з краінамі Паўночнай Еўропы.

Пасля заваявання Англіі датчанамі ў 1016 годзе сыны англійскага караля Эдмунда Жалезнабокага і пляменнікі караля Эдуарда Спаведніка англійскія прынцы Эдуард і Эдвін беглі спачатку ў Ладагу, потым у Ноўгарад, затым у Кіеў да Яраслава і Інгігерды, а затым у Венгрыю.

У Ноўгарадзе доўга гасцяваў яе былы жаніх, выгнаны нарвежскі кароль Олаф Харальдсан з малалетнім сынам, як кажуць падчас знаходжання Олафа ў Ноўгарадзе Інгігерда «мела з ім тайную любоўную сувязь»«Сага пра Эймунда». Інгігерда пераканала Олафа пакінуць яго сына Магнуса. Прынц Магнус вярнуўся на радзіму толькі тады, калі княгіня пераканалася, што нарвежцы аддадуць яму сталец бацькі, Олафа Харальдсана, які загінуў адразу пасля вяртання з Русі ў 1030 годзе.

Часам сцвярджаецца, што яна навучыла сваіх дзяцей скандынаўскім мовам, і яны ведалі сагі.

У хрысціянстве Вялікая княгіня заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр у імя сваёй заступніцы — Святой вялікамучаніцы Ірыны і, паводле звычаю таго часу, не толькі клапацілася пра манастыр, але і кіравала ім.

У 1045 годзе Яраслаў і Інгігерда накіраваліся ў Ноўгарад з Кіева на закладку Сафійскага сабора.

Паводле адной з версій памерла ў Ноўгарадзе 10 лютага 1050 года (ці 1049—1051), а паводле іншай: Заўдавеўшы ў 1054 годзе, яна пастрыглася ў манашкі пад імем Ганна сканала ў Ноўгарадзе 10 лютага 1056 года (ці ў 1050—1051), прыняўшы перад смерцю схіму з імем Ганна. Пострыг Ірыны-Інгігерды быў першым у велікакняжацкім доме, з яго пачалася традыцыя пастрыжэння рускіх князёў і княгінь пасля выканання імі дзяржаўных абавязкаўСвятая благоверная княгиня (преподобная) Анна Новгородская — ЖитиеИ. Самсонов. БЛАГОВЕРНАЯ КНЯГИНЯ АННА-ИРИНА-ИНГИГЕРД И НОВГОРОД В ЕЕ ЖИЗНИ.(К 1000-ЛЕТИЮ СО ВРЕМЕНИ РОЖДЕНИЯ) — артыкул у часопісе «София».

Царкоўнае шанаванне пахаванай у наўгародскім Сафійскім саборы княгіні Ганны, жонкі князя Яраслава Мудрага, усталявана ў 1439 годзе наўгародскім архіепіскапам Яўфіміем II. Яна прымаецца за маці святога князя Уладзіміра Яраславіча. Днямі яе памяці сталі 10 (23) лютага і 4 кастрычніка. Ганна — нябесная заступніца Вялікага Ноўгарада.

Пры вяртання Царквы ў 1991 годзе Сафійскага сабора Ноўгарада мошчы Святой Ганны зноў сталі даступныя для пакланення вернікаў.

Таксама існуе здагадка, што Інгігерда і Ганна — дзве розныя асобы. Магчыма першая жонка Яраслава (да 1019) — верагодна, Ганна, была ў 1018 захоплена ў Кіеве ў палонЦітмар Мерзебургскі. Хроніка. Кн. 8, гл. 32 польскім каралём Баляславам Храбрым разам з сёстрамі Яраслава і назаўжды вывезена ў Польшчу або памерла каля 1018 года і пахавана ў наўгародскім Сафійскім саборы, а Інгігерда, маці князя Уладзіміра Яраславіча, была другой жонкай князя Яраслава і паводле гэтай версіі пахавана ў Сафійскім саборы Кіева ў адной мармуровай грабніцы са сваім мужамА. В. Назаренко. АННА // Православная энциклопедия. Т. 2., але рэшткі Яраслава і Інгігерды там пакуль не выяўлены.

Дзеці

Сыны Уладзімір Яраславіч — князь наўгародскі. Ізяслаў Яраславіч, ажаніўся з дачкой польскага караля Мешкі II княгіняй Гертрудай. Святаслаў Яраславіч, ад 2-х шлюбаў пакінуў 5 сыноў. Усевалад Яраславіч, ажаніўся з грэчаскай царэўнай Анастасіяй (паводле іншых звестак — Марыяй), ад шлюбу з якой нарадзіўся князь Уладзімір Манамах. Вячаслаў Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Одай Леапольдаўнай, графіняй Штадэнскай. Ігар Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Кунігундай, графіняй Орламіндскай.

Паходжанне жонкі аднаго з сыноў — германскай прынцэсы Оды, дачкі Леапольда, — з’яўляецца спрэчным фактам у плане прыналежнасці да роду Штадэнаў (кіраўнікоў Паўночнай маркі) ці да Бабенбергаў (кіраўнікоў Аўстрыі да Габсбургаў). Спрэчным з’яўляецца і тое, чыёй жонкай была Ода — Уладзіміра, Святаслава ці Вячаслава. Сёння асноўным з’яўляецца пункт гледжання, што Ода Леапольдаўна была жонкай Святаслава і паходзіла з роду БабенбергаўНазаренко А. В. О династических связях сыновей Ярослава Мудрого. Отечественная история / РАН. Ин-т рос. истории. — М.: Наука, 1994. — N 4-5.\\Проект «Хронос».

Дочкі

Лізавета (у замужжы — Элісава) стала жонкай нарвежскага караля Харальда Смелага. Анастасія (у замужжы — Агмунда) стала жонкай караля Венгрыі Андраша I. Ганна, выйшла замуж за караля Францыі Генрыха I. У Францыі яна стала вядомая як Ганна Кіеўская. паводле адной з версій, Агата Кіеўская.

Спрэчныя пытанні генеалогіі гл. падрабязней у артыкуле пра Яраслава Мудрага.

Вобраз Інгігерды ў кіно Яраслаў Мудры (1981; СССР) рэжысёр Рыгор Кохан, у ролі Інгігерды Людміла Смародзіна.

Крыніцы

Спасылкі И.Самсонов.Супруга Ярослава Мудрого — благоверная княгиня Ирина и её роль в отношениях Руси со Скандинавией\\ «Образование и Православие»

Катэгорыя:Вялікія княгіні кіеўскія Катэгорыя:Манашкі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Дабраверныя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя князі Катэгорыя:Кананізаваныя ў XV стагоддзі Катэгорыя:Святыя Украіны Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Мунсё (дынастыя) Катэгорыя:Пахаваныя ў Сафійскім саборы (Кіеў)