Бу́да (, ), таксама Высокая Буда — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ціманаўскага сельсавета.
Геаграфія Буда знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Клімавічы, за 138 км ад Магілёва.
Гісторыя Вядома з 1747 года, вёска ў Крычаўскім старостве, дзяржаўная ўласнасць, пасесія.
З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў склад Красавіцкага сельсавета. З 1960 года ў Яноўскім сельсавеце, з 1965 года ў Высакоўскім сельсавеце. Пасля скасавання 21 снежня 2011 года Высакоўскага сельсавета была ўключана ў склад Ціманаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 .
Насельніцтва 1747 год — 7 двароў 1785 год — 104 жыхары 1834 год — 106 жыхароў 1880 год — 188 жыхароў, 23 двары 1926 год — 52 жыхары, 9 двароў 2002 год — 171 жыхар, 70 гаспадарак 2007 год — 55 жыхароў, 29 гаспадарак
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Ціманаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клімавіцкага раёна