Асмо́лавічы (, ) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Родненскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах цэнтр Асмолавіцкага сельсавета. Да 26 ліпеня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Яноўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989)., да 21 снежня 2011 года — у склад Лазовіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Геаграфія Асмолавічы знаходзяцца за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Клімавічы, за 130 км ад Магілёва. У вёсцы чыгуначны прыпыначны пункт Асмолавічы. Прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход працякае рака Лабжанка (прыток ракі Сож).
Насельніцтва 1995 год — 494 жыхары, 212 двароў.
Вядомыя асобы Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі (1904—1977) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Родненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клімавіцкага раёна