Ці́манава. Сустракаецца таксама варыянт Ці́мнава (, ) — аграгарадок у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ціманаўскага сельсавета.
За 6 км на паўднёвы захад ад Клімавіч, за 130 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Клімавічы, на рацэ Перавалочні.
Насельніцтва 2003 год — 1794 жыхары, 701 двары.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Уладзімір Яўгенавіч Кухараў (нар. 1972) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ціманаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клімавіцкага раёна