Ду́браўка. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ўка (, ) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 16 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, за 125 кіламетраў ад Магілёва, за 67 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ рака Палуж (прыток ракі Беседзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Грыбы, Маловіна, Ясен і далей па шашы Хоцімск—Краснаполле.

Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна ўздоўж ракі і забудавана аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1777 годзе вёска ў Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе ў вёсцы 20 двароў, 128 жыхароў, у фальварку 1 двор, 2 жыхары. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Палужскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 2 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 годзе ў складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр — вёска Горы).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1816 — 32 двары, 221 жыхар. 1897 — 17 двароў, 133 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 20 двароў, 128 жыхароў (у фальварку 1 двор, 2 жыхары). 1990 — 20 гаспадарак, 52 жыхары. XXI стагоддзе: 2007 — 11 гаспадарак, 19 жыхароў.

Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навукНовый кандидат в президенты — Виктор Терещенко , кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Горскі сельсавет (Краснапольскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Краснапольскага раёна