Варгу́ццева. Сустракаецца таксама варыянт Варгуцёва (, ) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавета.

Назва Назва Варгуццева адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Vargutis. Яно ўтворанае ад асновы Varg- (< літоўскае vargti «стамляцца, цярпець») і антрапанімічнага пашыральніка -ut-.

Каля Варгуццева, пад Талачыном адыменныя тапонімы Гірымшчына, Табараўшчына, ад двухасноўных імёнаў Gi-rim’as, Ta-bar’as.

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50—53..

Гісторыя У 1670 годзе згадваецца як вёска Варгуцеў у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

У XIX стагоддзі вакол вёскі былі ўладкаваны так званыя «польскія хутары» перасяленцаў з захаду Расійскай Імперыі. Жыхары хутароў звычайна былі палякамі каталіцкага веравызнання. У 1960-я гады хутары ліквідаваны ў сувязі з узбуйненнем населеных пунктаў пры Мікіце Хрушчове. Жытлы з гаспадарчымі пабудовамі перамешчаны ў адно месца і сфарміравалі вёску Варгуцьева.

Вядомыя асобы Іосіф Пятровіч Хаўратовіч (1929—2026) — беларускі гісторык і кнігавыдавец.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Філатаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна