Яўстафій Арлоўскі (, в. Славенск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер — ) — беларускі краязнавец, гісторык і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, потым Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Быў прыхільнікам заходнерусізму. Член Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга адзела Рускага геаграфічнага таварыства.
Даследаваў гісторыю Гродна і даказаў яго тоеснасць з летапісным Гарадзенам. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада Гродна ад заснавання да пач. 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Гродна, 1910). Разам з ідэалагічным перабольшваннем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай уваходжання Гродзеншчыны ў склад Расійскай імперыі і інш. Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Ю. Ядкоўскі.
Творы Свислоч-Волковысская: (Исторический очерк). — Гродно, 1895 К истории народного образования в Гродненской губернии. — Гродно. 1899 Исторический очерк Гродненской гимназии. — Гродно, 1901 Гродненская губерния в 1812 г.: Исторический очерк. — Гродно, 1912
Літаратура Смалянчук А. Даследчыкі Гародні // «Горад святога Губерта». Выпуск першы. Гісторыя Гародні ХХ ст. у вусных успамінах. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002. т. 5. Биографический справочник — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заходнерусізм