Ілдэра́лду Луі́с Белі́ні (, або проста Беліні; — ) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1958 і 1962 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Біяграфія Чэмпіён свету 1958 і 1962 гадоў у складзе зборнай Бразіліі. У 1958 годзе быў капітанам зборнай на пераможным чэмпіянаце ў Швецыі. Таксама прыняў удзел у англійскім першынстве свету 1966 года.

За зборную Бразіліі Беліні правёў 51 матч. На клубным узроўні большую частку сваёй кар’еры выступаў за «Васка да Гама» і «Сан-Паўлу».

Беліні ўключаны ў залу славы пры Музеі бразільскага футбола ў Сан-Паўлу.

Тытулы Чэмпіён свету (2): 1958, 1962 Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра (3): 1952, 1956, 1958 Пераможца турніру Рыа-Сан-Паўлу: 1958

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Двухразовыя чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама