Лабко́вічы (, ) — вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бельскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана за 18 км у напрамку на поўнач ад горада Крычаў, за 122 км ад Магілёва — С. 82..
Лабковіцкае радовішча фасфарытаў знаходзіцца на захад ад вёскі. Пластавы паклад звязаны з кварцава-глаўканітавымі пяскамі сенаманскага яруса (верхні мел).
Гісторыя Згадваецца ў 1674 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2..
У 1924—2023 гадах цэнтр Лабковіцкага сельсаветаРешение Кричевского районного Совета депутатов от 19 июля 2023 г. № 85-6 О переносе административного центра Лобковичского сельского Совета депутатов Кричевского района. 24 верасня 2024 года Лабковіцкі сельсавет перайменаваны ў БельскіРешение Могилевского областного Совета депутатов от 12 сентября 2024 г. № 7-12 О переименовании Лобковичского сельсовета Кричевского района Могилевской области.
Насельніцтва 1998 год — 776 жыхароў у 293 дварах.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1903—1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Крыніцы
Літаратура — С. 82.
Спасылкі
Катэгорыя:Бельскі сельсавет (Крычаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крычаўскага раёна