Вараты́ншчына (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 23 км на захад ад Магілёва і 5 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Завярэжжа, Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі У 1703 згадваецца як вёска ў Княжыцкім графстве ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 40, с. 217. У 1777 годзе вёска Варатыншчызна ў Магілёўскім павеце. У 1785 годзе ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Памешчык меў тут у 1864 годзе 219 дзес. зямлі. У 1869 годзе пачала дзейнічаць гарбарня. Паводле перапісу 1897 года ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні, побач стаялі 2 аднайменныя сядзібы.

У 1909 годзе мясцоваму памешчыку І. І. Пратасевічу належалі 174 дзесяціны зямлі, а ўсё вяскоўцы мелі толькі 54 дзесяціны. Дзейнічала сукнавальня.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя У. І. Леніна.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

Планіроўка Планіровачна складаецца з працяглай вуліцы ламанага абрысу, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1785 — 4 двары, 27 жыхароў. XIX стагоддзе: 1858 — 13 жыхароў мужчынскага полу. 1897 — 7 двароў, 48 жыхароў, сядзібы — 2 двары, 19 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 14 двароў, 77 жыхароў, фальварак — 1 двор, 10 жыхароў. 1926 — 26 двароў, 106 жыхароў. 1990 — 25 гаспадарак, 44 жыхары. XXI стагоддзе: 2007 — 14 гаспадарак, 18 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна