Маса́льшчына (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча Вёска Масальшчына размешчана за 22 км ад Магілёва. Бліжэйшыя населеныя пункты: Журавец-1, Журавец-2, Атнянка.

Гісторыя Землі сённяшняй Масальшчыны ўваходзілі ў склад Аршанскага і Магілёўскага паветаў Рэчы Паспалітай, а пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай (1772) перайшлі Расійскай Імперыі. Упершыню вёска Масальшчына згадваецца пад 1785 годам. У першай палове XIX ст. паселішча належала Луізе Войніч-Сянажэцкай і было яе пасагам у шлюбе з Уладзімірам Цеханавецкім (пам. 1900 у Масальшчыне), маршалкам шляхты Магілёўскай губерні. Пасля смерці Уладзіміра яго маёнткі былі падзелены паміж яго дзецьмі. Хто атрымаў у спадчыну Масальшчыну невядома.

Сядзіба Звесткі пра сядзібу Цеханавецкіх цяпер дае толькі малюнак Напалеона Орды ад 1877 года, аднак нават не вядома, намаляваны з параднага і дваровага фасаду.

Сядзіба, верагодна, была знішчаная падчас 1-й сусветнай вайны або неўзабаве па Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Маёнтак у Масальшчыне (і іншыя рэчы Цеханавецкага) апісаны ў 1-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай» Рамана Афтаназы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна