Да́шкаўка. Сустракаецца таксама варыянт Да́шаўка, Дашко́ўка (, ) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Магілёва, каля правага берага Дняпра і вусця ракі Даскі. Праз аграгарадок ідзе аўтамабільная дарога .

Гісторыя Згадана ў 1597 годзе як сяло, заснаванае князем Багданам Саламярэцкім. У 1604 годзе ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. Імаверна, згадана ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласці Аршанскім павета ВКЛVUB RS, b. F4-A1951.

У 1758 годзе — мястэчка.

У 1897 годзе ў Дашкаўцы дзейнічалі народнае вучылішча, царква, прыстань, млын, крупадзёрка, маслабойня.

З 1924 года Дашкаўка ў складзе Магілёўскага раёна.

Насельніцтва 1897 год — 1197 жыхароў, 185 двароў. 1971 год — 1807 жыхароў. 1997 год — 1850 жыхароў, 704 двары. 2019 год — 1389 жыхароў.

Славутасці

Сядзіба Жукоўскіх (XIX—пач. XX ст.) Будынак бальніцы (пач. XX ст.) Чыгуначная станцыя (1-я палова XX ст.) Царква Святога Сергія Раданежскага Яўрэйскія могілкі Мемарыяльная дошка расійскім войскам 1812 года (1968)

Памятныя месцы Брацкая магіла —

Вядомыя асобы Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі (1933—2014) — вучоны ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі, доктар медыцынскіх навукНиконова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192) 31 кастрычніка 2014 г..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дашкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна