Вялі́кая Ду́браўка. Сустракаецца таксама варыянт Вялі́кая Дубро́ўка, Бальша́я Ду́браўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета.
Размешчана за 32 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Раста на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На паўднёвы захад ад вёскі праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Чарнаўка (прыток р. Беліца). Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Слаўгарад, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.
Гісторыя Заснаваная ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1604 годзе. Тады вёска Дуброўнік уваходзіла ў Асавецкае войтаўства Магілёўскага староства-эканоміі, з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1777 годзе складзе Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы Дуброўка дзейнічалі хлебазапасны магазін і школа граматы.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «2-я пяцігодка».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1958 годзе да вёскі далучаны пасёлак Чырвоны, у 1961 годзе — вёска Падазерск. У 1990 годзе — у складзе саўгаса «Махава» (цэнтр — вёска Махава).
Планіроўка Вёска складаецца з дзвюх вуліц — прамалінейнай і плаўна выгнутай, арыентаваных амаль мерыдыянальна і злучаных на поўдні і поўначы завулкамі. На поўначы адасоблена праходзіць кароткая прамалінейная вуліца мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1604 — 11 жыхароў. XIX стагоддзе: 1897 — 46 двароў, 321 жыхар. 1909 — 49 двароў, 388 жыхароў. XX стагоддзе: 1990 — 28 гаспадарак, 37 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 10 гаспадарак, 15 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Махаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна