Казімі́раўка (, ) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Пашкаўскага сельсавета. Большая частка з 1978 года ў складзе Магілёва, астатняя далучана ў 2007 годзе. Размешчана ў Ленінскім раёне, на паўночна-заходняй ускраіне горада.
Гісторыя Да 1924 года ўваходзіла ў склад Княжыцкай воласці Магілёўскага павета, з 1924 года ў Пашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна.
Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
31 мая 1978Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 31 мая 1978 г. № 2044-IX «О включении в городскую черту города Могилева деревни Казимировка и поселка Сараканайск Пашковского сельсовета Могилевского района Могилевской области» года большая частка вёскі ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва.
У 2007 годзе ў вёсцы 8 гаспадарак, 24 жыхары. 15 кастрычніка 2007 года астатняя частка вёска ўвайшла ў склад Ленінскага раёна МагілёваУказ Президента Республики Беларусь от 15.10.2007 N 507"Об изменении административно-территориального устройства города Могилева и Могилевского района"
Забудова Галоўныя вуліцы Авіятараў, Аграрная, Каліноўскага, Карасёва, Качанава, Чырваназорная, Раўчакова, участак Мінскай шашы і інш. У пачатку 1990-х гадоў тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемства, будаўнічныя і гаспадарчыя арганізацыі (перасоўныя механізаваныя калоны рэм-будтрэста і трэста «Сельспецмантаж», міжкалгаснае будаўнічае аб’яднанне «Міжкалгасбуд», ўпраўленні механізацыі «Аблміжкалгасбуда» і «Водаканал» і інш.), жылыя дамы, сярэдняя школа, дзіцячыя сады і яслі, магазіны. Раён інтэнсіўна забудоўваўся і добраўпарадкоўваўся.
Славутасці За 100 м ад Мінскай шашы помнік воінам-землякам.
Вядомыя асобы Пелагея Максімаўна Аўсеенка (1915-?) — Герой Сацыялістычнай Працы. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва