Чо́рная Сасна́. Сустракаецца таксама варыянт Сасно́ўка (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 .

Назва Паводле падання, некалі на гэтым месцы стаяла вялікая сасна ў якую ўдарыла маланка, дрэва часткова згарэла і яго абгарэлыя ("чорныя") рэшткі доўга стаялі, сяляне не здолелі іх выкарчаваць, ад чаго быццам і паходзіць назва вёскі.

Насельніцтва 2012 год — 4 жыхары 2013—2016 гады — 3 жыхары

Вядомыя асобы Піліп Мікітавіч Рудкін (1893—1954) — Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр танкавых войскаў (1943)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна