Пя́чкавічы (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. На рацэ Лучкі (прыток р.Чорная Натапа). За 27 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 78 км ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе мяжуе лесам. На паўночнай ускраіне - сажалка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Усполле і далей па шашы Мсціслаў-Магілёў.

Гісторыя

У 1523 г. сяло, уласнасць праваслаўнай царквы. У 1664 г. аддадзена Мсціслаўскаму кляштару. Згадваецца ў 1758 годзе як вёска Пяцкевічы ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 35, с. 342., шляхецкая ўласнасць. У 1834 г. — 84 жыхары, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 г. былі піцейны дом і заезны двор. Памешчыца Канопка ў 1868 г. мела тут 125 дзесяцін зямлі. У 1878 г. адкрыта школа . У 1883 г. — 18 двароў, 50 жыхароў. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася бандарным промыслам. У 1897 г. — 30 двароў, 139 жыхароў. У 1909 г. — 156 двароў, 119 жыхароў, побач аколіца — 26 двароў, 198 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. была адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 66 вучняў. З 20 жніўня 1924 г. па 16 ліпеня 1954 г. — цэнтр Пячкавіцкага сельсавета. У 1926 г. — 66 двароў, 416 жыхароў. У жніўні 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны факел», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 75 гаспадарак, меў 569 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 1938 г. пачаў дзейнічаць Дом культуры. У 1940 г. — 75 двароў, 322 жыхары.

У Вялікаю айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 29 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 68 двароў, загубілі 2 жыхароў.

Пасля вайны адбудавана. У 1976 г. да Пячкавіч далучана вёска Грозы. Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708)..

У 1990 г. у складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Галерэя

Насельніцтва 2012 год — 59 жыхароў 2013 год — 50 жыхароў 2014 год — 48 жыхароў 2015 год — 46 жыхароў 2016 год — 40 жыхароў

Вядомыя асобы Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў, беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч Р. Я. Каралёў (нар. 1912) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне Іван Аляксеевіч Крэтрукаў — камандзір партызанскага атрада «Бясстрашны», загінуў у 1941 годзе, магіла знаходзіцца ў Пячкавічах, у 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна