Яле́наўка (, ) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 38 кіламетраў на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 195 кіламетраў ад Магілёва, за 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі Клімавічы—Сураж (Бранская вобласць). Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе, далей па шашы Батаева—Хоцімск.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай амаль мерыдыянальна. Забудова двухбаковая, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вёска заснавана ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
З 1924 года ў Бялынкавіцкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Хоцімскім раёне. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года ўваходзіла ў склад Магілёўскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года да 27 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 17 студзеня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года зноў у складзе Касцюковіцкага раёна.
20 верасня 2013 года, пасля скасавання Батаеўскага сельсавета, вёска ўвайшла ў склад Бяседавіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 N 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 1986 год — 28 гаспадарак, 52 жыхары. 2007 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Інфраструктура У 1986 годзе ў складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — вёска Батаева), у вёсцы дзейнічалі клуб і магазін.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бяседавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хоцімскага раёна