Бла́гавічы. Сустракаецца таксама варыянт Благаві́чы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.

Геаграфія За 9 км на захад ад Чавусаў, за 36 км ад Магілёва.

Гісторыя У 1664 годзе згаданы ў складзе Аршанскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 3. Згаданы ў 1669 годзе як сяло з царквой у складзе Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

31 кастрычніка 1903 года асвечана новая мураваная царква ў імя Свяціцеля і Цудатворца МікалаяПамятная книжка Могилевской губернии на 1905 год .

У 1924—2009 гадах цэнтр Благавіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Насельніцтва 1995 год — 430 жыхароў, 165 двароў.

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква (2-я палова ХІХ ст., асвечана ў 1903), архітэктар П. Г. КамбураўЗбор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007 — .

Крыніцы

Літаратура Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 48.

Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 696.

Спасылкі

Благавічы, в. (Чавускі р-н)

Катэгорыя:Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна