Бардзі́лы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Гісторыя У 1523 вялікі князь Жыгімонт Стары надаў баярыну Івашку Гарбузу-Бурдзілоўскаму зямлю на месцы цяперашніх БардзілаўНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 42, с. 226. У 1668 годзе згадваецца як вёска, цэнтр войтаўства Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5.

Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Макрадскага сельсавета, да 16 мая 1960 года — у склад Варварынскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 25 снежня 1964 года — у склад Сухарэўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084)., да 23 снежня 2009 года — у склад Цемравіцкага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Сласцёнаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна