Піле́шчына. Сустракаецца таксама варыянт Піле́шчана (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км у напрамку на поўнач ад горада Чавусы, за 39 км ад Магілёва.

Гісторыя У 1924—1925 гадах цэнтр Пілешчынскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Макрадскага сельсавета, да 16 мая 1960 года — у склад Варварынскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 25 снежня 1964 года — у склад Сухарэўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084)., да 23 снежня 2009 года — у склад Цемравіцкага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Сласцёнаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва 2000 год — 165 жыхароў, 56 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Крыніцы

Літаратура  — С. 357.

Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна