Эрнст Ю́нгер (; 29 сакавіка 1895, Гайдэльберг, Германская імперыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Германія) — нямецкі пісьменнік і філосаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзённікаў, вядомы дзякуючы дакументальнаму апавяданню пра свой досвед у Першай сусветнай вайне — «У стальных навальніцах».
Біяграфія Эрнст Юнгер паходзіў з сярэдняе класы. Бацька — інжынер-хімік, пазней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Французскі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусветнай вайны служыў у імператарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I класы, а ў 1918 у званні лейтэнанта — найвышэйшую прускую ваенную ўзнагароду, Pour le Mérite.
Пасля вайны Юнгер служыў у войску Веймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсен. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934-93).
У 1927 пераехаў у Берлін. Вывучаў марскую біялогію, заалогію, батаніку, філасофію і стаў вядомым энтамолагам.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Рэйхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкай акадэміі літаратуры. Ён не стаў членам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебельсавым радыё, напісаў у афіцыйную газету НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць яго творы. Пасля таго, як з ветэранскай арганізацыі Гановерскага палка «Traditionsverein der 73er» былі выключаны ўсе яўрэі, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі.
У 1933 Юнгер з'ехаў з Берліна; гестапа зладзіла ў яго хаце ператрус.
У II сусветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся з Пікаса і Както. Пасля спробы забойства Гітлера быў зняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы з некаторымі са змоўшчыкаў.
Пасля вайны выданні Юнгера спярша былі забаронены ў Германіі з-за падазрэнняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я яго аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік яго твораў у 10 тамох.
У 1960 памерла яго жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся з Лізелотай Лорэр.
Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.
У 1997 годзе Эрнст Юнгер перайшоў у каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросце, апошнім з носьбітаў ваеннага ордэна Pour le Mérite.
Творчасць
Першым яго творам, выдадзеным у 1920 годзе, стала кніга «У стальных навальніцах» (), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзена на аснове ўласнага досведу аўтара і ацэненая як усхваленне вайны. Нягледзячы на яго дыстанцыянавасць ад нацыстаў, кніга «У стальных навальніцах» карысталася вялікім попытам у Германіі ў 1930-х.
У кнізе «Агонь і кроў» (, 1925), як і ў «У стальных навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасць і нестабільнасць дэмакратыі ў Веймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор».
У працы «Пра нацыяналізм і яўрэйскае пытанне» (, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Германіі і рэкамендаваў асіміляцыю або эміграцыю ў Палесціну.
У 1948 былі надрукаваны яго дзённікі Другой сусветнай вайны пад назвай «Рэфлексіі» ().
Прэміі і ўзнагароды 1916 — Жалезны крыж II і I класы 1917 — прускі ордэн рыцарскага крыжа Гогенцолернаў з мечамі 1918 Знак «За раненне» ў золаце 1918 — ваенны ордэн Pour le Mérite 1939 — планка да Жалезнага крыжа II класы 1956 — літаратурная прэмія Брэмена; культурная прэмія Госляру 1959 — Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай рэспублікай Германія» 1960 — ганаровы грамадзянін муніцыпалітэту Вільфлінген 1965 — ганаровы грамадзянін Рэбургу; Імерманава прэмія Дзюсельдорфа 1970 — залаты медаль імя Фрайгера фом Штайна Фундацыі Альфрэда Тэпфера 1973 — літаратурная прэмія Акадэміі Амрысвілю 1974 — Шылераў мемарыяльны прыз Бадэн-Вюртэмберга 1977 — «Залаты арол» Ніццы, Вялікі федэральны крыж заслугаў з зоркай 1979 — медаль міру Вердэна 1980 — Медаль «За заслугі» Бадэн-Вюртэмберга 1981 — залаты медаль Таварыства імя Гумбальта 1982 — прэмія імя Гётэ (Франкфурт) 1983 — ганаровы грамадзянін Манпелье; прэмія Асацыяцыі італьянска-нямецкай дружбы 1985 — Вялікі крыж заслугаў з зоркай і стужкай 1989 — ганаровы доктар Універсітэта Краіны баскаў (Більбаа) 1993 — вялікі прыз журы Венецыянскага біенале 1993 — прэмія Роберта Шумана (Фонд імя Альфрэда Тэпфера) 1995 — ганаровы доктар факультэту мастацтваў Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ
Памяць У 1985 годзе, у гонар 90-годдзя пісьменніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмберг заснавала прэмію яго імя па энтамалогіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненні па энтамалогіі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Блёг пра Эрнста Юнгера Даследаванні твораў Дом-музей Юнгера ў Вільфінгене Эрнст Юнгер у Кіберпрасторы
Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі