Дэ́йтанская пагадненне — дамова аб спыненні агню, падзеле варагуючых бакоў і адасабленні тэрыторый, што паклалі канец грамадзянскай вайне ў Босніі і Герцагавіне 1992—1995. Узгодненая ў лістападзе 1995 на ваеннай базе ЗША у Дэйтане (Агая), падпісаная 14 снежня 1995 у Парыжы лідарам баснійцаў Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Югаславіі Слабоданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франьё Туджманам. thumb|злева|Злева направа: Слабодан Мілошавіч, Алія Ізетбегавіч і Франьё Туджман у Елісейскім палацы падпісваюць мірнае пагадненне (14 снежня 1995 года)
Ініцыятыва ЗША Перамовы праходзілі пры актыўным удзеле ЗША, якія прапанавалі стварэнне мусульманска-харвацкай федэрацыі. Дамова аб мусульманска-харвацкай федэрацыі была падпісана ў сакавіку 1994 г. ў Вашынгтоне паміж Ізетбегавічам і Туджманам. Як і разлічвалі ЗША, баснійскія сербы адмовіліся далучыцца да гэтай дамовы.
Непасрэдна перад падпісаннем дамоў, у жніўні—верасні 1995 года войскі НАТА спынілі сербскі наступ і змянілі тым самым баланс сіл у Босніі на карысць баснійцаў.
Перамовы ў Дэйтане ішлі пры ўдзеле краін-гарантаў: ЗША, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі.
Гл. таксама Баснійская вайна Харвацка-баснійскі канфлікт Рэспубліка Боснія і Герцагавіна Рэспубліка Сербская Федэрацыя Босніі і Герцагавіны Грацкае пагадненне Вашынгтонскае пагадненне
Спасылкі Office of the High Representative and EU Special Representative: The General Framework Agreement
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Баснійская вайна Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Гісторыя Федэрацыі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Падзеі 14 снежня Катэгорыя:Снежань 1995 года