Севастопальскі гарадскі савет () — орган мясцовага самакіравання горада Севастопаля. У адпаведнасці з заканадаўствам Украіны тэрыторыя, падпарадкаваная Севастопальскаму гарадскому савету з'яўляецца адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Украіны і падзелена на 4 адміністрацыйныя раёны. У склад двух з іх (Гагарынскага і Лэнінскага) уваходзяць толькі гарадскія кварталы Севастопаля, а двум іншым (Балаклаўскаму і Нахімаўскаму) падпарадкаваны таксама суседнія горад Інкэрман, 28 сёлаў, 1 пасёлак ()Уліковая картка г. Севастопаля ў раздзеле «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны» на сайце Вярхоўнай рады (спасылка праверана 14 жніўня 2010) і звыш 30 паселішчаў без статусу населенага пункта (аграрнага тыпу ці спецпаселішчаў).
Падчас Крымскага крызісу 2 сакавіка 2014 Севастопаль звярнуўся да крымскіх улад з просьбай уключыць горад у склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым на правах горада з асобым статусам. Паводле вынікаў праведзенага ў абыход украінскай КанстытуцыіВенецыянская камісія прызнала крымскі рэферэндум нелегітымным — Мінюст агульнакрымскага рэферэндуму ад 16 сакавіка 2014 года, на якім жыхары АР Крым і Севастопаля выказаліся за ўваходжанне Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі, на падставе прынятай 11 сакавіка 2014 года Дэкларацыі аб незалежнасці 17 сакавіка 2014 года ў аднабаковым парадку была абвешчана незалежная і суверэнная дзяржава Рэспубліка Крым, у якім горад Севастопаль меў асобы статус.
На пазачарговым пленарным пасяджэнні гарадскога савета Севастопаля 17 сакавіка 2014 года былі зацверджаны вынікі агульнакрымскага рэферэндуму на тэрыторыі Севастопаля, было вырашана пераназваць Севастопальскі гарадскі савет у Заканадаўчы сход горада Севастопаля, а таксама падпісаць міждзяржаўны дагавор аб прыняцці горада-героя з асобым статусам Севастопаля ў склад Расійскай Федэрацыі ў якасці горада федэральнага значэння. 18 сакавіка дагавор быў падпісаны, пасля чаго Заканадаўчы сход Севастопаля стала парламентам новаўтворанага суб'екта федэрацыі — горада федэральнага значэння Севастопаля.
Украіна не прызнае ні выхаду Крыма з яе складу, ні наступную яго анексію Расіяй; паводле ўкраінскага заканадаўства яна лічыцца акупацыяй тэрыторыі АР Крым і Севастопаля Расійскай ФедэрацыяйЗакон Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» ад 15 красавіка 2014 года. 100 з 193 дзяржаў — членаў ААН заявілі пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межахГенеральная Асамблея ААН заклікала паважаць тэрытарыяльную цэласнасць УкраіныЗа рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая пацвярджае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прагаласавалі 100 краін з 193 краін-членаў ААН — Backing Ukraine's territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid.Рэзалюцыя ГА ААН 68/262 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны»
Катэгорыя:Севастопаль Севастопаль