thumb|«Юнацтва», 1972, палатно, алей, 180 х 175 см. Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — , Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)«Над роднымі прасторамі» .
Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
Выстаўкі 1961 — Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Масква, Ленінград 1974 — Калектыўная выстаўка мастакоў СССР, ПНР і ГДР 1979 — Персанальная мастацкая выстаўка ЦДМ, Масква 1980 — Выстаўка твораў савецкіх мастакоў, ГДР 1982 — Выстаўка мастакоў Расіі, Украіны і Беларусі «Кіеву 1500 гадоў» 1987 — Персанальная мастацкая выстава, Мінск 1993 — Персанальная мастацкая выстава, Клермон-Феран, Францыя 1995 — Персанальная мастацкая выстава, Дзяржаўны мастацкі музей, Мінск 2008 — Персанальная мастацкая выстава, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель
і інш.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за серыю пейзажаў «Краявіды Беларусі», выкананых у 1995—1998 гадах. Ордэн Дружбы народаў Ордэн Францыска Скарыны (2010) Бронзавая медаль ВДНГ СССР за працу «Юнацтва» Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Літаратура — С. 411. . Салавей Л. Ф. Мікалай Казакевіч: Альбом. — Мн. : Беларусь, 1987. — 54 с.
Спасылкі Сайт Мікалая Казакевіча Оптимистические пейзажи Николая Казакевича // «Гомельская правда» 24 января 2008
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР