Радзі́шына. Сустракаецца таксама варыянт Радзі́шана (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. За 34 км на паўднёвы ўсход ад Шклова, 62 км ад Магілёва, 36 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша — Магілёў. На захадзе цячэ рака Лешня (прыток ракі Бася).
Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёскі Радзішын (з млынам) і Другі Радзішын у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 217v..
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. Вёска вызвалена часцямі РСЧА, прыкладна, 26 чэрвеня 1944 годаАрцем’еў, В. Успаміны юнака аб вайне / Віктар Арцем’еў // Могилевский поисковой вестник / ОО "Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 12: 75-й годовщине освобождения Могилевской области и Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков посвящается. — Могилев: Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2018. — С. 30. — ISBN 978-985-7079-50-6..
Да 22 кастрычніка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзішчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., да 15 студзеня 1965 года — у склад Фашчаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 22 лютага 2012 года — у склад Ардацкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Арцем’еў (нар. 1927) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна